Восеньскі кірмаш

06.10.2022
Знаёмства дзяцей з гісторыяй Беларусі, яе культурнай спадчынай, абрадамі ажыццяўляецца  праз фальклорныя святы.  Адзін з самых вясёлых, яркіх свят у восеньскі перыяд - гэта "Восеньскi кiрмаш".

      У чацверг, 6 кастрычніка, традыцыйны восеньскі кірмаш прайшоў ў нашым садку. Усіх, хто завітаў у гэты дзень на свята ў Дзіцячы сад № 54 г. Віцебска жадалі не толькі багата накрытыя сталы з садавінай і агароднінай, дамашняй выпечкай, мёдам і грыбамі. На тэрыторыі садка гучала беларуская музыка, дзеці і дарослыя ўдзельнiчалi ў народных гульнях, танцавалi беларускую польку "Трасуху". спявалі беларускія песні, адгадвалi загадкi пра садавiну i агароднiну. Напрыканцы мерапрыемства ўсіх запрасілі ў гандлёвыя рады, адкуль даносіліся апетытныя дамашнія пахі. Былі на гандлёвых радах і вышытыя сурвэткі, і вязаныя рэчы, і самаробныя лялькі. Гандаль прысмакамі і дарамі восені ішоў бойка. Усё разышлося вельмі хутка.

       Народныя святы, што праводзяцца ў садку, пранізаны духоўнай мудрасцю нашага народа, яны не толькі знаёмяць выхаванцаў з народнымі традыцыямі, спрыяюць фарміраванню патрыятычных пачуццяў, але дазваляюць дзецям і іх бацькам прыняць у іх актыўны ўдзел.

   

 

Вялікі дзякуй усім: выхавацелям, дзецям і бацькам за іх удзел у дадзеным мерапрыемстве. Сумесная творчасць дарослых і дзяцей яднае і дорыць пазітыў, натхненне, радасць!