Беларуская мова прыгожая і незвычайная
07.02.2019Калі слухаеш народныя казкі, адчуваеш іх непаўторную прыгажосць, бязмежнасць фантазіі і сапраўдную мудрасць.
7 лютага ў нашым дзіцячым садку прайшла драматызацыя беларускай казкі. Гэта было сапраўднае свята для юных артыстаў, дзяцей, якія наведваюць старэйшую групу «Сонейка», іх бацькоў і выхавальнікаў. Гульні-драматызацыі даюць шырокі прастор для выяўлення ў дзяцей творчых здольнасцей, самастойнасці, ініцыятывы.
Бацькі, якія з’яўляюцца самымі жаданымі і ўдзячнымі гледачамі, змаглі лепш зразумець свайго дзіцяці, убачыць яго з іншага боку, і, галоўнае- адчуць смак роднай мовы.
Казкі - гэта цэлы чароўны свет, у якім Вы падарожнічаеце разам, трымаючыся за рукі. Свет, у якім Ваша дзіця можа стаць веліканам і навучыць Вас, дарослага чалавека, чаму-небудзь новаму.
Размаўляйце, чытайце казкі сваім дзецям на беларускай мове-самай прыгожай і незвычайнай.